Дзярждума Расеі заклікае ўвесці санкцыі супраць Грузіі

Дзярждума Расеі прапануе ўраду спыніць пастаўкі ў РФ віна і вады з Грузіі, а таксама забараніць грашовыя пераводы ў гэтую краіну ў адказ на абразы на адрас Уладзіміра Пуціна ў эфіры грузінскага тэлебачання. Пра гэта паведаміла «РИА Новости».

«Мы лічым недапушчальным абразы ў адрас нашай краіны, у адрас нашых грамадзянаў, абразы нашага прэзідэнта. У гэтай сувязі прапануем ураду разгледзець магчымасць спынення паставак з Грузіі ў Расею віна, вады і нават абмяркоўвалі пытанні спынення пералічэння з тэрыторыі Расеі грашовых пераводаў», – заявіў спікер ніжняй палаты парламента Расеі Вячаслаў Валодзін.

7 ліпеня журналіст Георгі Габунія ў эфіры тэлеканалу «Руставі 2» нецэнзурна лаяўся ў адрас расейскага кіраўніка і заявіў, што «на нашай прыгожай зямлі няма месца» такім, як ён. Канал пасля гэтага прыпыніў вяшчанне.

Дэпутаты Дзярждумы таксама заклікалі распачаць крымінальную справу супраць вядоўцы тэлеканалу «Руставі 2» Георгія Габунія.

Паміж Грузіяй і Расеяй спыніліся авіязносіны

ІІ belsat.eu

Hавiны