Дзярждэпартамент ЗША распавёў пра пераслед «Белсату» ў Беларусі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў даклад па Беларусі ў справе правоў чалавека за 2019 год. У справаздачы адзначаецца, што Беларусь застаецца аўтарытарнай дзяржавай. З моманту абрання ў 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка замацаваў уладу над усімі інстытутамі ў краіне.

Асобны раздзел у дакладзе прысвечанымі свабодзе слова ў Беларусі. Амерыканскія эксперты адзначаюць, што ўлады Беларусі адмовілі ў рэгістрацыі тэлеканалу «Белсат» і «Радыё Рацыя». Па стане на 25 верасня 2019 году 17 журналістаў аштрафавалі 38 разоў за адсутнасць акрэдытацыі або супрацу з замежнымі СМІ.

«Журналістаў аштрафавалі на агульную суму больш за 35 тысячаў рублёў (па стане на 25 верасня 2019. – Belsat.eu]). Большая частка штрафаў была накладзеная на журналістаў якія працуюць на «Белсат», – гаворыцца ў дакладзе.

Акрамя таго ў дакладзе Дзярждэпу ЗША адзначаецца пра ператрус у менскім офісе «Белсату», што адбыўся 9 красавіка 2019 году.

«Паводле журналіста «Белсат» Алеся Залеўскага, крымінальная справа магла быць звязана з артыкулам, у якім «Белсат» памылкова паведаміў пра затрыманне кіраўніка Камітэту судовых экспертызаў Андрэя Шведа. Тэлеканал «Белсат» даў абвяржэнне і агучыў прабачэнні», – гаворыцца ў дакладзе.

Беларусь у рэйтынгу свабоды паміж В’етнамам і Эсватыні

СК belsat.eu

Hавiны