Дзяніса Урбановіча і Вольгу Нікалайчык затрымалі пасля акцыі ля помніка Тарасу Шаўчэнку


Кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і грамадскую актывістку Вольгу Нікалайчык затрымалі міліцыянты ў цывільным пасля акцыі памяці Міхася Жызнеўскага, што адбылася сёння ля помніку Тарасу Шаўчэнку.

Opublikowany przez Зьміцер Казакевіч Wtorek, 22 stycznia 2019

Акцыя прымеркаваная да гадавіны гібелі на Майдане Жызнеўскага распачалася а 19-й. Актывісты прынеслі да помніку Тарасу Шаўчэнку фота Жызнеўскага, запалілі знічкі, а таксама спелі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і гімн Украіны. Акрамя таго, удзельнікі акцыі выступілі з кароткімі прамовамі.

«Калі давядзецца пакласці свае жыццё за Беларусь, знойдуцца людзі, якія гэта зробяць. Цяпер нам варта аб’яднацца, каб супрацьстаяць імперскай Маскве», – заявіў Урбановіч.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 7 чалавек.

Дзяніс Урбановіч і Ніна Багінская на акцыі ля помніка Тараса Шаўчэнку
Фота Міхаіла Жызнеўскага на акцыі ля помніка Тараса Шаўчэнку

Пасля акцыі міліцыянты ў цывільным пачалі гуртавацца вакол актывістаў. Чацвёра сілавікоў суправаджалі ўдзельнікаў акцыі да прыпынку грамадскага транспарту і разам з імі селі ў аўтобус. Калі актывісты выйшлі з аўтобусу побач з плошчай Перамогі, міліцыянты выйшлі за імі і пераследавалі іх да плошчы Якуба Коласа, дзе і адбылося затрыманне Нікалайчык і Урбановіча.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў