Дзякуй бязвізу: на Берасцейшчыне чакаюць на мільён турыстаў


Па выніках 2019 году ў Берасцейскай вобласці чакаюць каля 1 мільёну турыстаў (з улікам унутранага турызму), што на 20% больш за папярэдні год.

Паколькі ў гэтым рэгіёне сфера турызму развіваецца дынамічна, улады вырашылі зладзіць у красавіку ў Берасці турыстычны форум падчас V Міжнароднага форуму-выставы дзелавых кантактаў, паведамляе БелТА.

У Берасцейскім аблвыканкаме ўжо прыступілі да распрацоўкі праграмы мерапрыемстваў: па просьбах замежных партнёраў ім будзе прадстаўленая пляцоўка для кантактаў з прадстаўнікамі беларускага турбізнесу.

Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Для ўдзельнікаў форуму плануецца правесці прэзентацыі турыстычнай прывабнасці гарадоў і раёнаў Берасцейскай вобласці, арганізаваць серыю воркшопаў, перамоваў. На мерапрыемства запросяць прадстаўнікоў рэгіянальных адміністрацый, замежных турыстычных фірмаў, у першую чаргу з Польшчы, Літвы, Расеі.

Сёлета рэгіён наведалі каля 35 тысяч бязвізавых вандроўнікаў – гэта ўдвая больш за аналагічны перыяд мінулага году.

КА belsat.eu

Стужка навінаў