Дзмітрый Калдун у караоке спрабаваў праспяваць сваю песню, і выклаў фота з падбітым вокам


Спявак Дзмітрый Калдун на сваёй старонцы ў Instagram распавёў пра інцыдэнт, што адбыўся з ім падчас гастроляў. У якасці ілюстрацыі спявак выклаў фота, на якім ён з падбітым вокам. Тлумачыць спявак гэта тым, што ў адным з раённых гарадоў спявак спрабаваў выканаць у караоке сваю песню «Караблі». І пасля гэтага напісаў, што вельмі ўдзячным слухачам.

У сваім Instagram Дзмітрый Калдун апублікаваў фоты пасля інцыдэнту. Відаць, што артыст з падбітым вокам і сцёртымі косткамі пальцаў.

«Гастролі па Беларусі ў самым разгары. Учора паспрабаваў праспяваць «Караблі» у караоке ў правінцыйным гарадку. Дзякуй удзячным слухачам», – падпісаў фота спявак

Фота: https://www.instagram.com/p/Bv9YQ5xFq5P/

PR-менеджар Дзмітрыя Калдуна Юлія Сажына звяртае ўвагу, што насамрэч у допісе няма аніякай інфармацыі пра бойку. Але кажа, што насамрэч трэба ўмець чытаць паміж радкоў.

«Падчас канцэрту ў Дзятлава раптам выключылася электрычнасць. Дзмітрый, ідучы да свайго аўто, паслізнуўся і атрымаў траўму. Ужо наступны канцэрт Дзмітрый адпрацаваў на пігулках, цалкам верагодна, што ў спевака можа быць дыягнаставана страсенне мозгу. Адпаведна, сіняк гэта вытворчая траўма. А ў Дзмітрыя з пачуццём гумару ўсё ў парадку», – распавяла «Белсату» Юлія Сажына.

Hавiны
Беларускі спявак Дзмітрый Калдун выступіць у ДНР падчас так званых выбараў
2018.11.11 08:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў