Джульян Асанж застанецца ў амбасадзе Эквадору


 19 траўня заснавальнік «WikiLeaks» Джуліян Асанж звярнуўся да прэсы.

У пятніцу пракуратура Швецыі вырашыла зняць з Асанжа абвінавачванні ў згвалтаванні і адклікаць ордэр на яго арышт. Праз некалькі гадзінаў Асанж выйшаў на балкон амбасады Эквадору ў Вялікай Брытаніі, адкуль звярнуўся да журналістаў.

Паводле Асанжа, перад ім – «доўгая дарога». Швецыя не была адзінай краінай, якая высоўвала абвінавачванні супраць Асанжа. Больш сурёзныя – у ЗША, што абвінавачваюць Асанжа ўва разгалашэнні сакрэтных звестак праз публікацыю ўцечак на старонцы «WikiLeaks».

З балкону амбасады Асанж заявіў, што «ніколі не выбачыць» таго, што ягоныя дзеці сем гадоў гадуюцца без бацькі.

Улады Вялікай Брытаніі паабяцалі затрымаць Асанжа, калі ён пакіне тэрыторыю амбасады – па справе аб парушэнні рэжыму вызвалення пад заклад.

ДД

Стужка навінаў