«Дзеці, якія ніколі не стануць дарослымі» падрыхтавалі спектакль «Маленькі прынц». Схадзіце!


17 лістапада а 12:00 у менскім Доме літаратара (вул. Фрунзе 5) адбудзецца паказ незвычайнага спектакля, які падрыхтавалі «дзеці, якія ніколі не стануць дарослымі».

На жаль, пакуль удалося прадаць толькі 40 з 290 квіткоў.

У спектаклі «Маленькі прынц» бяруць удзел 8 дзяцей з інтэрнатаў для людзей з асаблівасцямі развіцця.

Усе сабраныя грошы пойдуць на дабрачыннасць, паведамляе сайт nashideti.by.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў