Дзень закаханых: што хочуць жанчыны і пра што думаюць мужчыны

14 лютага – Дзень Святога Валянціна, ці Дзець закаханых. Адметна, што пераважная большасць беларусаў рыхтуюцца адзначыць гэты дзень. Нехта загадзя, а нехта непасрэдна 14 лютага набывае падарункі.

Аналітыкі Picodi.com высветлілі, як рыхтуюцца да свята беларусы. 66 % апытаных прызналіся, што збіраюцца адзначаць Дзень святога Валянціна. Гэтае свята хоць і лічыцца «чужым» і нават адносна новым, але выклікае не меншую цікавасць і водгук, чым Дзень сям’і, кахання і вернасці. Сёння асабліва цікавы «камерцыйны» феномен Дня св. Валянціна, які звязаны з спажывецкім ажыятажам і агрэсіўнай рэкламай падарункаў. Што ж беларусы гатовыя дарыць адзін аднаму 14 лютага?

Дзень усіх закаханых у Беларусі

67,3 % апытаных пацвердзілі, што збіраюцца шукаць падарункі каханым. У сярэднім беларусы плануюць выдаткаваць 73 рублі на падарункі. Гэта на 12 рублёў меней, чым летась. Толькі палова апытаных мужчын плануе выдаткаваць ад 100 да 200 рублёў, выдаткі жанчынаў апынуліся больш сціплымі: 32 % з іх адзначылі, што выдаткуюць 20-50 рублёў. Зрэшты грошы – гэта не самае галоўнае. Галоўнае тое, што, па выніках апытання, у гэтым годзе ніхто не застанецца па-за ўвагай: многія беларусы плануюць па-асабліваму праявіць любоў не толькі ў адносінах да другой паловы, але і да сваякоў і сябраў. Сімвалічную валянцінку атрымаюць нават калегі па працы. А вось 24 % (часова) адзінокіх людзей у гэты дзень адкрыюць свае пачуцці і прызнаюцца ў каханні таму, хто гэтага хутчэй за ўсё не чакае.

Чаго жадаюць жанчыны

34 % жанчын не змаглі прыняць адназначнага адказу і адзначылі, што не адмовяцца ад цікавага падарунку, ці ад сумеснага прывядзення часу ў гэты дзень.

Самымі жаданымі падарункамі апынуліся ўпрыгожанні, кветкі, ніжняя бялізна і нават касметычныя наборы. З мяккімі цацкамі ёсць некаторая нявызначанасць: яны патрапілі як у спіс жаданых, так і ў спіс няўдалых падарункаў.

Сярод непрыемных падарункаў – бытавая тэхніка, прысмакі і эратычныя аксесуары.

Асаблівую цікавасць уяўляюць «нематэрыяльныя» падарункі, бо выявіць каханне можна практычна незлічонай колькасцю спосабаў. Жанчыны ў гэты дзень аддалі перавагу разам з другой паловай прыгатаваць вячэру, пайсці ў кіно ці рэстаран, у прыярытэце таксама актыўны адпачынак (канькі, басейн).

У спісе няўдалага – настольныя гульні, канцэрты і тэатры (класічнае «марнаванне часу» таксама будзе недарэчным).

Пра што думаюць мужчыны

42 % мужчынаў хацелі б у дзень усіх закаханых атрымаць які-небудзь падарунак, а 25 % прызналіся, што аддалі перавагу занятку нечым цікавым. Добрая навіна для тых, хто стаміўся хадзіць па крамах, нервавацца і ў канчатковым рахунку набываць гель для галення. 14 лютага мужчыны больш за ўсё хацелі б прыгатаваць разам абед ці заняцца каханнем! Астатнія варыянты адказаў не гэтак адназначныя. Галоўнае памятаць адно – колькі людзей, столькі і меркаванняў, і калі вы добра ведаеце чалавека, зрабіць яму прыемнае не складзе цяжкасці.

З падарункаў: плюшавыя цацкі, цукеркі, кветкі і валянцінкі не падыдуць. Відавочна, што мужчыны аддаюць перавагу практычнасці: грошы, электроніка, ніжняя бялізна і нават модныя ўпрыгожванні заўсёды знойдуць адэкватнае прымяненне.

Цікава, што 75 % апытаных мужчынаў і 71 % апытаных жанчынаў у выбары падарунку другой палове спадзяюцца на сваё ўласнае адчуванне. З агульнай статыстыкі вынікае, што 32 % беларусаў усё ж стараецца неяк даведацца, што чалавек хоча атрымаць у падарунак на Дзень святога Валянціна.

У Серабранцы з’явілася Дрэва кахання

СК, belsat.eu

Hавiны