Масавае святкаванне 102-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адмененае з-за эпідэміі каронавіруса. Але беларусы святкуюць у хаце з сям’ёй і дзеляцца здымкамі ў інтэрнэце.
Фішка «БНР-102» – маска ў колер бел-чырвона-белага сцяга.
https://www.instagram.com/p/B-JQ-Z6nSF_/?igshid=ylanop1nppzj
Традыцыяй стала размяшчаць нацыянальную сімволіку на вокнах, аўто і ўласных падворках.
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2571934716399715&set=a.1612038195722710&type=3&theater
Выйшла на Дзень Волі на вуліцу. Са святам, сябры, жыве Беларусь і будзе жыць! ?❤️?#дзеньволі #застаемся
Opublikowany przez Dašę Słabčanką Środa, 25 marca 2020
Сьвята пачынаецца!Жыве Беларусь!#Дзеньволі#БНР102
Opublikowany przez Zmitsra Dashkevicha Wtorek, 24 marca 2020
Беларусы здымаюць відэа ў TikTok.
@tutejsyЗ днём волі! ##ДзеньВолі ##БНР102 ##Мова♬ breathe slow – Rook1e
@kn.grigЗ ДНЁМ ВОЛІ, СЯБРЫ!@vaclau_ciamcyk як натхняльнік ❤️Нібы бьюці-блогерка?##жывебеларусь ##дзеньволі ##пабеларуску ##бчб ##беларусь♬ try čarapahi_Volski – vaclau_ciamcyk
Фатаграфуюцца і запісваюць віншаванні з бел-чырвона-белага сцягам.
БНР-102. Вiншаванне з Днём Волi ад Ялiны i Вiталiны! У Беларусi есць будучыня!
Opublikowany przez Ihara Barysau Środa, 25 marca 2020
Сяргей Падсасонны, журналіст, вядоўца і рэдактар «Белсату» нядаўна вярнуўся з Канады і цяпер два тыдні мусіць знаходзіцца на хатнім каранціне.
@belsat_tv⚪️?⚪️ ##белсатавец_на_каранціне ##дзеньволі ##бнр ##бнр102 ##бчб ##бчб102 ##пагоня ##беларускаямова ##беларусь♬ оригинальный звук – belsat_tv
У Канадзе Сяргей рыхтаваў сюжэт да святочнага выдання да Дня Волі. Далучайцеся да святкавання з дому! А 19.30 на «Белсаце» распачнецца святочнае выданне да Дня Волі.
2020.03.25 09:00
У Горадні зачыталі Трэцюю Устаўную грамату БНР, праспявалі «Пагоню». Ад масавых акцый тут адмовіліся.
У Магілёве раздалі паштоўкі і таксама не ладзілі ніякіх масавых акцый.
У Глыбокім прадстаўнікі грамадскасці сабраліся каля помніка Вацлаву Ластоўскаму. Усклалі кветкі, запусцілі шары з Бел-чырвона-белым сцягам. Праўда, вецер адкарэктаваў акцыю і шары са сцягам павіслі на дрэве. Акцыю здымалі некалькі міліцыянтаў у цывільным.
У Віцебску некалькі чалавек па традыцыі ўсклалі кветкі да помніка Князю Альгерду, да шыльды Васілю Быкаву і да помніка Уладзіміру Караткевічу. Адначасова сустрэліся 5 чалавек, якія не дамаўляліся папярэдне. За 2 гадзіны, пакуль хадзілі людзі ад помніку да помніку, побач хадзілі 6 міліцыянтаў у цывільным.
У Пінску актывісты дэмакратычных партый і рухаў (БСДП (Грамада), БНФ і «Руху за свабоду») па традыцыі ў Дзень Волі наведалі магілу прэм’ер-міністра БНР Рамана Скірмунта, якая знаходзіцца ў парку вёскі парэчча Пінскага раёну. Усклалі вянок і кветкі, праспявалі гімн Магутны Божа, узгадалі жыццёвы шлях Рамана Скірмунта, ягоную працу ў складзе кіраўніцтва БНР. Таксама актывісты выказалі пажаданне, каб Дзень Волі стаў сапраўдным дзяржаўным святам.
У Вільне беларусы на Дзень Волі ўшанавалі памяць беларускіх дзеячаў на могілках Росы. На момант ускладання кветак і знічоў у Літве праз каронавірус можна было збірацца не больш за 5 чалавек. Увечары правілы змяніліся – можна збірацца не больш за 2 чалавекі і размаўляць паміж сабой не больш за 15 хвілінаў.
Падрыхтавала Ірына Арахоўская Belsat.eu