«Дзень сурка» ў беларускіх навінах. Што пісалі газеты, пачынаючы з 1991 года?


Штогод 2 лютага ў свеце адзначаецца Дзень сурка. Памятаеце фільм, дзе герой Біла Мары перажываў адзін і той жа дзень? Вось і нам, журналістам, часам падаецца, што навіны паўтараюцца. Мы спраўдзілі, ці ёсць «дзень сурка» ў беларускіх медыях, і зазірнулі ў газеты – якія навіны былі галоўнымі і цікавымі кожнага 2 лютага, пачынаючы з 1991 года. Сапраўды, некаторыя падзеі паўтараліся.

1991 – 1994 гады

Стажыроўкі ў ЗША і Беларусь да Лукашэнку.

1995 – 1999 гады

Расейскі вектар і кадравыя перастаноўкі.

Карэнны пералом у вонкавай палітыцы адбыўся пасля прыходу да ўлады першага кіраўніка Беларусі. Часопісы сталі больш пісаць пра ўсходняга суседа і тое, што зрабіў «апошні дыктатар». Усе іншыя палітыкі адразу сышлі на другі план.

2000 – 2004 гады

Пенсіі ўпершыню сталі большыя за пражыткавы мінімум. Кажуць, менавіта ў гэты перыяд, у Расеі пачалі зайздросціць беларускім пенсіянерам – маўляў, добра жывуць. У той жа час у Расеі ідзе Чачэнская вайна.

2005 – 2009 гады

Анжэліка Агурбаш паехала на «Еўрабачаннеі», а «Ляпіс Трубяцкі» стаў «Гуртом года» у Расеі.

«Ляпіс Трубяцкі» пачынае ператвараецца ў «гурт пратэсту». У 2008 годзе выходзіць альбом «Manifest» з трэкам «Belarus Freedom». Гэта яшчэ не «Воины света», але ўжо і не «Ау».

2010 – 2014 гады

Жорсткае рэгуляванне інтэрнэт-прасторы і перамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму.

У Беларусі заціскаюць гайкі паўсюль: улады бяруць інтэрнэт пад кантроль, палітычнае жыццё на некалькі гадоў памірае цалкам. Пакуль у 2013 годзе не пачынаецца «Майдан» ва Украіне.

2015 – 2019 гады

Беларусь знізіла экспартавыя мыты на нафту і нафтапрадукты.

Чарговы раз стабільнасць паўтараецца: пенсіі павялічваюцца, Лукашэнка перастаўляе чыноўнікаў, а з Расеяй ідзе чарговая нафтавая вайна. І так з году ў год. Шматлікія падзеі ў Беларусі сапраўды, як Дзень сурка. І гэта лёгка спраўдзіць, трэба толькі адкрыць газеты за некалькі гадоў.

ВР Belsat.eu

Стужка навінаў