Дзеля хайпу. У Гомлі падлетак падпаліў на сабе вопратку і ў выніку атрымаў пратакол


Ён патлумачыў, што хацеў стаць знакамітым, паведамляе прэс-служба МУС.

Некалькі дзён таму ў сацсетках з’явілася відэа. На ім было бачна, як падлетак у падпаленай вопратцы нясецца да вадаёму. Відэа было знятае ў Гомлі. Мясцовая міліцыя хутка высветліла ягоную асобу.

Хлапцу 17 гадоў, ён вучыцца ў мясцовым ліцэі і патлумачыў міліцыянтам, што хацеў такім чынам праславіцца.

Аднак з першай спробы дабегчы да вады не атрымалася – агонь пагас раней. Зрабіць эфектнае відэа ўдалося толькі на 5 раз.

Зараз у дачыненні да хлопца складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Раней ён прыцягваўся да адказнасці за ўжыванне спіртных напояў у грамадскім месцы.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў