«Дзе каранцін б*****?» У Якуціі праз каронавірус працаўнікі кампаніі «Газпром» выйшлі на мітынг

27 красавіка вахтавыя рабочыя Чаяндзінскага нафтагазакандэнсатнага радовішча ў Якуціі выйшлі на мітынг з патрабаваннямі абараніць іх ад каронавіруса.

У Telegram-канале «Якутия. Достоверно о коронавирусе» з’явілася відэа стыхійнага мітынгу рабочых Чаяндзінскага радовішча, якім кіруе «Газпром добыча Ноябрьск». Натоўп патрабаваў ад кіраўніцтва маскі і ўвядзення каранціну.

Увага! На відэазапісе прысутнічае ненарматыўная лексіка.

«Цяпер мы захварэем б*****! Сагналі б***** усіх у інтэрнат, с*** б*****! Заразу разносім. Дзе каранцін б*****? Дзе б***** маскі?» – крычалі ўдзельнікі мітынгу.

Рабочыя паабяцалі звярнуцца да прэзідэнта Расеі. Мітынг доўжыўся каля гадзіны.

Паводле расейскага выдання «ТайгаПост», на мітынгу было каля тысячы чалавек. Іншыя медыі пішуць пра сотні мітынгоўцаў.

28 красавіка кіраўнік Якуціі Айсэн Нікалаеў паведаміў, што, паводле дадзеных кампаніі «Газпром», на радовішчы «значная» колькасць людзей заразілася каронавірусам. Паводле interfax.ru, на тэрыторыі радовішча разгарнулі мабільныя шпіталі. Мясцовыя ўлады цвердзяць, што мазок на каронавірус зрабілі 10,5 тыс. працаўнікоў радовішча.

Па стане на 28 красавіка ў Расеі было зарэгістравана 94 тыс. выпадкаў інфікавання каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Hавiны