Дыскрэдытаваў званне вайскоўца. Лукашэнка звольніў начальніка тэрытарыяльнай абароны


Андрэй Пасека.
Фота: mil.by

Кіраўнік Беларусі падпісаў указ, якім звольніў намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў краіны. Пра гэта гаворыцца ва ўказе № 474 ад 23 снежня, які сёння быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

«За правіны, што дыскрэдытуюць званне ваеннаслужачага, вызваліць палкоўніка Пасеку Андрэя Аляксандравіча ад пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны – намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь», – адзначаецца ў дакуменце.

Андрэй Пасека нарадзіўся ў 1971 годзе ў Валожыне. Скончыў Ленінградскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, камандна-штабны факультэт і факультэт Генеральнага штабу Ваеннай акадэміі Беларусі (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём).

Hавiны
У Расеі працаўнікам Мінабароны падаруюць на Новы год чырвоную ікру
2019.12.25 07:47

Вайсковую службу праходзіў ва Узброеных Сілах Беларусі на разнастайных пасадах у артылерыі.

21 снежня 2017 года быў прызначаны начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны – намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў