Дырэктарка «Еўраопту» у Лунінцы заразілася каронавірусам. Ейны муж у больніцы з пнеўманіяй


Лунінецкі «Еўраопт» зачыніўся – у дырэктаркі каронавірус.

Цяпер дырэктарка «Еўраопту» знаходзіцца на лячэнні ў 6-й клінічнай больніцы ў Менску. 3 красавіка стала вядома, што яна заразілася каронавірусам.

Пра гэта са спасылкай на Берасцейскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведамляе media-polesye.by.

Муж дырэктаркі «Еўраопту» цяпер знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Лунінецкай раённай больніцы. Паводле media-polesye.by, у яго двухбаковая пнеўманія. Паводле крыніцы Belsat.eu, мужу 52 гады. Раней ён працаваў у міліцыі.

Мясцовае выданне паведамляе, што сям’я жыве ў Дзятлавічах.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў