«Дынама» (Берасце) – уладальнік Кубка Беларусі


У фінале Кубка Беларусі, які прайшоў у Горадні, берасцейцы абгулялі салігорскі «Шахцёр» у серыі пенальці.

Асноўны час і дадатковыя таймы завяршыліся нічыёй – 1: 1. Лік у сустрэчы на 69-й хвіліне адкрыў нападаючы «Шахцёру» Віталь Лісаковіч, які выйшаў на замену. Выраўняў лік паўабаронца «Дынама» Аляксей Лягчылін.

«Прэсбол» падае, што берасцейцы гулялі ў фінале Кубка ў другі раз, апошнім разам каманда заваявала трафей у 2007-м.

«Дынама» атрымала магчымасць прыняць удзел у адборачным турніры Лігі Еўропы.

ДД

Стужка навінаў