«Дынама» (Берасце) стала чэмпіёнам Беларусі па футболе


Новы чэмпіён у беларускім футболе

Новы чэмпіён у беларускім футболе ?Упершыню за 13 гадоў БАТЭ саступіла дарогу!⚽Як гэта было:https://naviny.belsat.eu/news/dynama-berastse-stala-chempiyonam-belarusi-pa-futbole/

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 24 listopada 2019

 

Фота: Станіслаў Каршуноў, TUT.BY

Упершыню за 13 год чэмпіёнам Беларусі па футболе стаў не БАТЭ. Віншуем пераможцаў!

Як усё пачыналася

Падмурак гэтай перамогі быў закладзены летам 2016 года, калі «Дынама» (Берасце), якое цярпела фінансавых крах, купіў бізнесмен Аляксандр Зайцаў – ён дапамог камандзе захаваць месца ў найвышэйшай лізе. У наступным сезоне да клубу прыйшоў першы поспех – Берасце ў фінале Кубка Беларусі па пенальці перагуляла «Шахцёра» і заваявала трафей. Гэты поспех адкрыў берасцейскаму «Дынама» дарогу ў Еўропу, але выступ у Лізе Еўропы выйшаў нядоўгім: ужо ў першым раўндзе каманда, якую ўзначальваў Уладзімір Журавель, саступіла аўстрыйскаму «Альтаху» (1:1, 0:3). У чэмпіянаце справы пайшлі не так гладка і берасцейцы завяршылі яго чацвёртым.

«Іслач» і «Дынама» (Берасце) перад матчам 10 лістапада. Фота – «Белсат»

У наступны сезон «бела-блакітныя» уваходзілі ўжо пад кіраўніцтвам чэшскага спецыяліста Радаслава Латала, і ў першым жа афіцыйным матчы пад яго кіраўніцтвам быў заваяваны трафей: у матчы за Суперкубак «Дынама» (Берасце) выйграла ў БАТЭ, а ў траўні 2018 года барысаўскі клуб аддаў Берасцю яшчэ адзін трафей, прайграўшы ў фінальным матчы за Кубак Беларусі. Тады ў руля «Дынама» стаяў ужо Сяргей Кавальчук. Каманда з гораду над Бугам зноў выйшла ў еўракубкі, дзе пад кіраўніцтвам маладога спецыяліста Аляксея Шпілеўскага прайшла адзін раўнд Лігі Еўропы.

Матч паміж камандамі «Іслач» і «Дынама» (Берасце) 10 лістапада. Фота – «Белсат»

Пасля вылету з турніру ад кіпрыёцкага «Апалону» Шпілеўскі быў звольнены з «Дынама», а ў штурвала клубу стаў былы асістэнт Латала Марцэл Лічка, які да гэтага не працаваў галоўным трэнерам. Пад ягоным кіраўніцтвам «Дынама» (Берасце) вылецела з Кубка Беларусі і засталося на 2019 год без еўракубкаў, а ў чэмпіянаце фінішавала толькі на шостым месцы.

Марцэл Лічка.
Фота: dynamo-brest.by

Пасля гэтага кіраўніцтва клубу прыняло рашэнне даць спакойна працаваць трэнерскаму штабу і перастаць моцна тасаваць склад, касцяк якога згуляўся ў канцы сезону 2018 года. З ключавых асобаў у новы сезон уваходзілі вернуты ў каманду зорны Арцём Мілеўскі і форвард тараннага тыпу Дзяніс Лапцеў.

Арцём Мілеўскі.
Фота: dynamo-brest.by

Лічка ў 2019 годзе пачаў таксама з трафея: у матчы за Суперкубак быў абыграны БАТЭ. Як бачым, за апошнія тры гады БАТЭ прайграў берасцейскаму «Дынама» бітвы за ўсе ключавыя трафеі, а ў гэтым сезоне ўпершыню за трынаццаць гадоў аддаў і чэмпіёнства.

Дзяніс Лапцеў.
Фота: dynamo-brest.by

Чэмпіёнскі графік «Дынама» (Берасце)

Гульня «Дынама» (Берасце) будавалася перш за ўсё з дапамогай класнай гульні ў атацы. У дваццатцы самых выніковых футбалістаў чэмпіянату Беларусі адразу чатыры – з Берасця: гэта Павел Няхайчык (12 галоў + 5 галявых перадач), Дзяніс Лапцеў (11+6), Павел Савіцкі (8+3) і Аляксей Хабленка (9+3). Пры гэтым берасцейцы шэсць разоў грамілі супернікаў (выграваючы з розніцай у тры і больш мячоў).

Павел Савіцкі.
Фота: dynamo-brest.by
Аляксей Хабленка.
Фота: dynamo-brest.by

Таксама трэба адзначыць класную гульню ў сярэдзіне поля двух цэнтральных хаўбэкаў Сяргея Кісляка і Аляксандра Наёка – яны паспявалі не толькі спыняць атакі суперніка, але пачынаць свае і нават забіваць.

Аляксандр Наёк.
Фота: dynamo-brest.by

Безумоўна, важную ролю згулялі абаронцы Алег Вераціла, Максім Вітус, Габрі Кікі, Дзяніс Дуартэ і Аляксандр Паўлавец.

Алег Вераціла.
Фота: dynamo-brest.by

Заяўку на перамогу ў чэмпіянаце «Дынама» (Берасце) зрабіла яшчэ ў трэцім туры, калі перамагла ў Барысаве БАТЭ – 1:0. Але затым у Берасця здарылася дзве няўдалых гульні запар: 1:1 з «Энергетыкам» і 0:0 са «Славіяй»

Максім Вітус.
Фота: dynamo-brest.by

У першым крузе берасцейцы гублялі пункты яшчэ двойчы, згуляўшы 0:0 з «Шахцёрам» і зведаўшы адзінае ў сезоне паражэнне ад менскіх аднаклубнікаў 1:2.

Габрі Кікі.
Фота: dynamo-brest.by

А вось БАТЭ сенсацыйна саступіў двойчы ў шостым туры «Гарадзеі» 0:1 і 20-тым «Менску» – 2:3. У другім крузе «Дынама» выйграла 10 з 12 матчаў, а з асноўнымі канкурэнтамі, БАТЭ і «Шахцёрам», згуляла ў унічыю – 1: 1.

Дзяніс Дуартэ.
Фота: dynamo-brest.by

Гэта дало Берасцю стратэгічную перавагу, тым больш БАТЭ праваліў канец чэмпіянату набраўшы ў трох гульнях толькі два пункты.

Аляксандр Паўлавец.
Фота: dynamo-brest.by

Дзе гульцы і трэнеры «Дынама» (Берасце) выступалі ў 2005 годзе?

Трынаццаць гадоў ніхто не мог забраць у БАТЭ чэмпіёнскае званне. З тых часоў цэлае пакаленне футбалістаў скончыла гульнявую кар’еру, а большасць лідараў сённяшняга «Дынама» (Берасце) у той час былі яшчэ дзецьмі. Але мы знайшлі персанажаў, які ўжо гулялі ў футбол у далёкім 2005 годзе. Тады чэмпіянат выгуляў «Шахцёр».

Галкіпер «Дынама» (Берасце) Аляксандр Гутар зʼявіўся ў БАТЭ ў 2005 годзе і спачатку гуляў у дублі, але затым выгуляў з ім пяць чэмпіянатаў, каб са скандалам у 2013 годзе сысці ў менскае «Дынама».Затым у яго быў «Арэнбург», «Тосна», «Чарнаморац» і вяртанне ў Беларусь, дзе Аляксандр заваяваў шосты чэмпіёнскі тытул.

Аляксандр Гутар.
Фота: dynamo-brest.by

31-гадовы Алег Вераціла ў 2005 годзе праводзіў свой першы прафесійны сезон у менскім «Дынама», дзе затрымаўся на 10 гадоў, каб пасля кароткай старонкі ў Польшчы перайсці ў берасцейскае «Дынама» і выйграць з ім чэмпіянат.

32-гадовы Сяргей Кісляк таксама выступаў у 2005 годзе ў складзе менскага «Дынама», з ім выйграў чатыры срэбра, пасля чаго доўгі перыяд правёў за мяжой: Расея, Турцыя і Казахстан. І вось ураджэнец Камянца вярнуўся на малую радзіму, каб на світанку карʼеры заваяваць сваё першае золата.

Сяргей Кісляк.
Фота: dynamo-brest.by

Равеснік Кісляка Сяргей Крывец у той час быў гульцом якраз БАТЭ, выйграў у Барысаве шэсць чэмпіянатаў. Потым была нядрэнная карʼера ў Польшчы, Кітаі і Францыі. І вось – сёмае золата ў Берасці.

Сяргей Крывец.
Фота: dynamo-brest.by

31-гадовы Павел Няхайчык у 2005 годзе пачынаў карʼеру ў дублі БАТЭ і, як і Крывец, выйграў з барысаўскім клубам шэсць чэмпіянатаў Беларусі.

Павел Няхайчык.
Фота: dynamo-brest.by

Самы зорны гулец берасцейскага «Дынама» – Арцём Мілеўскі. У 2004 годзе ён ужо быў чэмпіёнам Украіны (з кіеўскім «Дынама»). Гэты поспех Арцём паўтарыў яшчэ ў 2007 і 2009 гадах. А ў 2005 годзе кіеўскае «Дынама» стала другім у чэмпіянаце Украіны і заваявала Кубак Украіны.

Андрэй Пракапюк.
Фота: dynamo-brest.by

Што тычацца трэнерскага штаба, то Марцэл Лічка ў 2005 годзе гуляў у польскім «Гурніке», Андрэй Пракапюк выйграў чэмпіянат другой беларускай лігі з менскім «Тарпеда», а Васіль Хамутоўскі – чэмпіянат Румыніі з «Сцяўа».

Васіль Хамутоўскі.
Фота: dynamo-brest.by

АС Belsat.eu

Стужка навінаў