Двухразовы трэнер году Украіны будзе навучаць салігорскі «Шахцёр»

Юрый Вернідуб. Фота: fcshakhter.by

Украінскі спецыяліст Юрый Вернідуб 7 лістапада быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера футбольнага клубу «Шахцёр» з Салігорску. Ягонымі памочнікамі будуць Валерый Міхайленка, Аляксандр Ногін і Ігар Фокін.

Як паведамілі ў клубе, з прычыны неабходнасці атрымання дазволу на працу ў Беларусі спецыяліст не можа быць заяўлены на бліжэйшы матч. Выконваць ягоныя абавязкі пакуль будзе Сяргей Нікіфарэнка.

Паводле Юрыя Вернідуба, у «Шахцёры» яго «падкупілі» як добрая база каманды, гэтак і наяўнасць задачаў.

«Змена ўлады патрэбная». Рэпер Сярога адмаўляецца ад грамадзянства Беларусі

«Ёсць магчымасць і сябе рэалізаваць як трэнера, і футбалістам дапамагчы ў развіцці. Ёсць усё, каб, нарэшце, зрабіць гэты крок і дамагчыся чэмпіёнства. Я люблю, калі ёсць выклік. Зраблю ўсё магчымае, каб пераканаць хлопцаў у тым, што яны могуць гэта зрабіць», – сказаў трэнер.

Юрыю Вернідубу 53 гады. Ён дэбютаваў у прафесійным футболе ў жытомірскім «Спартаку» ў 1983 годзе, а завяршыў гульнявую кар’еру ў расейскім «Зеніце», з якім здолеў выйграць Кубак Расеі 1998/99 года.

У 2001 годзе Вернідуб пачаў свой трэнерскі шлях. У 2011 годзе ўзначаліў «Зару» з Луганску, з якой выходзіў у фінал Кубка Украіны, станавіўся бронзавым прызёрам украінскай прэмʼер-лігі ды двойчы ўдзельнічаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У 2016 і 2018 гадах ён двойчы прызнаваўся трэнерам года ва Украіне.

МГ belsat.eu

Hавiны