Двух жыхароў Мазыра асудзілі за «напад на міліцыянта», хоць следчы лічыў, што злачынства не было


Пара з Мазыра – мужчына С. і жанчына К. – прысуджаныя да 3 гадоў пазбаўлення волі і 4 гадоў «хатняй хіміі» адпаведна нібыта за «гвалт над міліцыянтамі».

У Генеральнай пракуратуры сцвярджаюць, што гвалт меў месца ў дачыненні да ўчастковага міліцыянта, калі той прыйшоў па месцы жыхарства К. – жанчыне павінны былі ўручыць асабіста ў рукі позву аб яўцы ў судовае пасяджэнне ў якасці сведкі. Аднак дзверы міліцыянт адкрыў нецвярозы мужчына С., які не захацеў запрашаць сваю знаёмую. Як сцвярджаюць у пракуратуры, калі міліцыянт паўтарыў патрабаванне мужчына нібыта нанёс яму некалькі ўдараў, а потым прыбегла і жанчына – яна быццам «таксама ўдарыла яго, пагражала фізічнай расправай, замахвалася на нажом».

Праўда, следчы мазырскага СК не ўбачыў у дзеяннях мужчыны і жанчыны складу злачынства і «неаднаразова прымаў рашэння аб спыненні крымінальнай справы». «Такія пастановы адмянялі начальнікі следчых падраздзяленняў і органы пракуратуры», – кажа першы намеснік пракурора Гомельскай вобласці Аляксандр Драздоў.

У выніку справа забрала сабе пракуратура і двум жыхарам Мазыра прад’явілі абвінавачванне. С. адправіўся ў СІЗА, а К. апынулася пад падпіскай аб нявыездзе. Абодвух у выніку суд прызнаў вінаватымі.

Як паведамляе сайт Генпракуратуры, пракурорскія працаўнікі, якія дамагліся асуджэння жыхароў Мазыра, атрымалі ўзнагароды.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў