Двое чалавек загінулі пасля ўжывання шклоамывальнай вадкасці


У Барысаўскім раёне сямейная пара разам з прыяцелем выпівалі шклоамывальную вадкасць. Мужчыны загінулі, а жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Пра гэта паведамляе прэсавая-служба Следчага камітэту. Паводле следства 23 студзеня вечарам тры асобы знаходзіліся ў прыватным доме ў вёсцы Палелюм Барысаўскага раёну і распівалі вадкасць для мыцця шкла. На наступны дзень жанчына была дастаўленая ў больніцу, а мужчына памёр. Смерць другога чалавека была зафіксаваная ў доме, дзе ён часова пражываў.

Следча-аператыўнай групай апытаныя мясцовыя жыхары, праведзены першапачатковыя мерапрыемствы. Выяўленая палімерная пяцілітровая бутэлька з светла-блакітнай вадкасцю, а таксама кубкі з яе рэшткамі.

Следчым прызначаны шэраг экспертызаў на прадмет усталявання атрутных рэчываў, дакладнай прычыны смерці грамадзянаў і іншых абставінаў. Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў