«Два гады – і няхай ідзе перасушвацца». Маналог гамяльчанкі пра Лукашэнку


Падчас першатравеньскай акцыі ў Гомлі жанчына папрасіла мікрафон і распавяла, што думае пра беларускае войска, міліцыю і сыноў Лукашэнкі.

Супраць журналістаў, што апісваюць праўду, вядуцца ганенні. Лукашэнка, рукі свае брудныя ад журналістаў!

Ніякіх палітвязняў! Пасадзі сваіх сыноў раз’едзеных, якія нічога для народа не зрабілі.

Я звяртаюся да матак: навошта нам войска? У мяне ўзялі сына здаровага і зрабілі інвалідам, і адправілі на той свет пры Лукашэнку.

Я думала, ён [Лукашэнка] – чалавек з вясковай мясцовасці – будзе абараняць народ. На народ ён пляваў. Раз’язджае, цалуецца – агідна глядзець, як ён сябе паводзіць цяпер.

Падумайце, ці варта адпраўляць унукаў і дзяцей у войска. Калі б у мяне дваццаць унукаў было – ніводнага не адправіла ў войска.

Навошта нам столькі міліцыі-дармаедаў? Людзям на ежу не хапае, а яны, лайдакі, стаяць, бабак шчупаюць. Ганьба для краіны!

Што – мне ў 83 гады прасіць прытулку ў Польшчы?

Да чаго мы давялі краіну? Ці можна было Лукашэнку абіраць на столькі гадоў? Два гады – і няхай ідзе перасушвацца. А вы далі яму – і ён падскоквае – які ён харошы.

Я перабіваюся хлебам, бо трэба купляць імпартныя лекі, ільготы забраў, чэкі «Маёмасць» даў, уклады зніклі. Які ён прэзідэнт? Ён шкоднік для народа.

ДД

Стужка навінаў