Duty free крамы з'явяцца на мяжы і пры ўездзе ў Беларусь


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога змяняюцца правілы функцыянавання крамаў бязмытнага гандлю. У прыватнасці крамы duty free з’явяцца ў аўтадарожных пунктах пропуску на ўезд у Беларусь, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

Паводле ўказу адзначаецца, што на адным аўтадарожным пункце пропуску можна размяшчаць усяго не больш за адну краму бязмытнага гандлю. Акрамя таго ўласнікі крамаў павінны прытрымлівацца асаблівых патрабаванняў да касавага абсталявання. Пакупнікі не могуць набыць алкагольных тавараў, тытунёвых вырабаў болей, чым дазволена правозіць праз мяжу ў Беларусь.

Hавiны
Аляксандр Лукашэнка: Якое шчасце нам падаравалі 70 крамаў duty free
2019.09.24 12:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў