Дудзь пра пратэст у Маскве: некаторыя «хаваюць язык паміж булкамі»


На фестывале «Рок за Баброў» вядомы блогер згадаў пра маскоўскую акцыю пратэсту супраць нядопуску незалежных кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах у Масгардуму.

Юрый Дудзь выйшаў на сцэну фестывалю «Рок за Баброў», каб прадставіць панк-гурт «Порнафільмы», які «не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі».

«Я прыляцеў учора з гораду Масква. Гораду, у якім прама цяпер, прама ў гэтыя хвіліны адбываецца вельмі важная і даволі стромная дзвіжуха. Так выйшла, што калі такая дзвіжуха ў нашай краіне пачынаецца, артысты, у тым ліку рок-артысты, яны дзеляцца на дзве групы, на дзве катэгорыі. Першая катэгорыя хавае свой язык паміж булкамі, баючыся страціць кавалачак хлеба, баючыся раззлаваць кагосьці наверсе. Ну і наогул паводзіць сябе «так сабе». А другая катэгорыя, яна, натуральна, мінімальная, яна невялікая. Гэта артысты, якія працягваюць называць рэчы сваімі імёнамі і ў творчасці, і не ў творчасці, самымі рознымі спосабамі даступнымі ім», – сказаў Юрый Дудзь.

Нагадаем, што 31 ліпеня маскоўская мэрыя паведаміла аб правядзенні 3 жніўня музычнага фэсту. Некаторыя з заяўленых удзельнікаў нават не ведалі пра тое, што прымуць удзел у гэтым мерапрыемстве. Некаторыя запрошаныя групы «па этычных прычынах» адмовіліся ад удзелу ў фэсце. Сярод іх «Браво», «Tequilajazzz», «Несчастный случай».

Таксама Юрый Дудзь распавёў, чаму ён прынцыпова называе нашу краіну Беларусь, а не «Белоруссия».

 

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў