ДТЗ у Белавежскай пушчы: кіроўца «Toyota» аб’язджаў жывёлу і ўрэзаўся ў дрэва

Днём 15 чэрвеня ў Камянецкі раённы аддзел надзвычайных сітуацыяў паступіла паведамленне пра ДТЗ у Белавежскай пушчы.

Яно адбылося побач з вёскай Камянюкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Папярэдне ўстаноўлена, што аўта «Toyota», аб’язджаючы дзікую жывёлу, якая раптоўна выскачыла на дарогу, з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам. У выніку ДТЗ аўта атрымала механічныя пашкоджанні, кіроўца аказаўся заціснуты ў салоне. Ратавальнікі дэблакавалі яго і перадалі брыгадзе хуткай медычнай дапамогі. Кіроўцу шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Па факце здарэння ДАІ праводзіць праверку.

НМ, belsat.eu

Hавiны