Доналд Трамп абвесціў, што ЗША на месяц закрываюць паездкі з Еўропы


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абвесціў, што ў межах захадаў па спыненні распаўсюду каронавірусу, на 30 дзён прыпыняецца большасць паездак з Еўропы ў ЗША. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на Брытанію, паведамляе выданне «The New York Times».

Абмежаванні на наведванне ЗША для Еўропы распачнецца з пятніцы 13 сакавіка, адзначыў у сваім выступе Доналд Трамп.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ўсе паездкі з Еўропы будуць прыпыненыя на месяц з мэтай барацьбы з распаўсюдам каронавірусу. Выключэнне зрабілі толькі для Вялікай Брытаніі, а таксама для некаторых амерыканцаў, якія павінны будуць прайсці абследаванне перад паездкай.

«Гэта не фінансавы крызіс. Гэта проста часовы момант, які мы пераадолеем як нацыя і свет», – адзначыў Доналд Трамп.

Пазней Дзярждэп ЗША рэкамендаваў амерыканцам «перагледзець вандроўкі» па ўсіх краінах праз глабальнае ўздзеянне каронавіруса.

Прэзідэнт ЗША яшчэ напярэдадні заклікаў амерыканцаў захоўваць спакой і казаў, што вірус неўзабаве сыдзе.

Усяго ў свеце па стане на 12 сакавіка зарэгістравана 126 136 інфікаваных на каронавірус. Інфекцыя забрала жыцці 4 630 чалавек. Пры гэтым лекары вылечылі 68 219 асобаў, якія ачунялі пасля заражэння на каронавірус.

Hавiны
Сусветная арганізацыя здароўя аб’явіла пандэмію каронавіруса ў свеце
2020.03.11 18:38

belsat.eu

Стужка навінаў