Домрачава, Васілевіч і вядоўца праграмы «Белсату» «Я не буду гэтага есці» – у роліку «Euronews» пра Еўрапейскія гульні


Тэлеканал «Euronews» выпусціў прома-ролік да Еўрапейскіх гульняў, якія чэрвені адбудуцца ў Менску.

Журналіст «Euronews» паразмаўляў з чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай Дар’яй Домрачавай і «Міс свету Еўропа» Марыяй Васілевіч.

Домрачава паказала журналісту Зыбіцкую і ваколіцы, а Васілевіч звадзіла яго ў рэстаран «Літвіны». Брэнд-шэфам гэтага рэстарану з’яўляецца Аляксандр Чыкілеўскі – вядоўца кулінарнага шоу «Белсату» «Я не буду гэтага есці». На відэа бачна як кіраўнік Гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі асабіста частуе журналіста «Euronews» і Марыю Васілевіч традыцыйнымі беларускімі стравамі.

На этот раз без состязания: Чикилевский и Прыгарова презентовали сборник рецептов

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў