Долар вырас да 2,7 рублёў, еўра – да 2,9


На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 19 сакавіка долар і еўра дэманструюць значны рост: раніцай долар павялічыўся на 3,9%, еўра на 2,91%. У банках змяняюцца курсы валют.

Больш за ўсё долар каштуе ў «Тэхнабанку» – 2,7 рублі, а еўра (там жа) – 2,9 рублі.

У большасці абменнікаў курс вагаўся на ўзроўні 2, 53 рублі за долар.

А вось такі курс быў 19 сакавіка ў “Белінвестбанку. Фота Ірына Арахоўская/Белсат
Фота Ірына Арахоўская/Белсат

А ў Парытэтбанку долар прадаюць за 2, 55 рублі.

Фота Ірына Арахоўская/Белсат

Адначасова працягвае падзенне расейскі рубель. На Маскоўскай біржы на момант адкрыцця таргоў у чацвер курс дасягнуў 81 рубля.

***

Імклівы рост долара выкліканы падзеннем коштаў на нафту. На біржы ІСЕ ў Лондане раніцай 19 сакавіка нафта маркі Brent таргавалася па 26,59 долараў за барэль.

КА belsat.eu

Стужка навінаў