Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць закон «Аб персанальных звестках»

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні разгледзіць сёння закон «Аб персанальных звестках». Згодна з дакументам, плануецца ўвесці абмежаванні на збор, апрацаванне і распаўсюд персанальных звестак.

Пры гэтым вынікі грамадскага абмеркавання праекту закону пакуль так і не агучваліся.

Асноўныя палажэнні закону адпавядаюць правілам абароны персанальных звестак (GDPR), якія ўведзеныя з 25 траўня 2018 году ў Еўразвязе.

Выкарыстанне персанальных звестак без згоды карыстальніка дазволеныя толькі праваахоўным органам у выпадку правядзення расследавання і падатковай інспекцыі для кантролю за выплатай падаткаў, а таксама для дзяржстатыстыкі і навуковых даследаванняў пры ўмове абезасабоўвання сабраных персанальных звестак.

Біяметрычныя пашпарты з’явяцца ў Беларусі ўжо ў наступным годзе

СК belsat.eu

Hавiны