Дэпутатка прапанавала бацькам набываць дзецям смарт-гадзіннікі замест смартфонаў, каб сачыць за імі


Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Аксана Няхайчык пракаментавала ініцыятыву міністра адукацыі Ігара Карпенкі аб забароне мабільнікаў у школах. Няхайчык прапанавала бацькам набываць сваім дзецям смарт-гадзіннікамі.

Аб’ектыў
Лукашэнка адчытаў міністра за небяспеку ў школах. А той прапанаваў забараніць у школе мабільнікі
2019.02.26 21:03

«Мамы і таты імкнуцца пастаянна быць на сувязі са сваім дзіцём, удакладняць ягонае месцаперабыванне. Але ў гэтым канкрэтным выпадку мабільніку ёсць годная альтэрнатыва – смарт-гадзіннікі, якія дазваляюць кантраляваць перабыванне дзіцяці ў любым пункце гораду», – цытуе Няхайчык інтэрнэт-выданне minsknews.by.

Hавiны
Лукашэнка пакараў міністра адукацыі за стаўбцоўскую разню
2019.02.25 18:41

 

Справка
Аксана Няхайчык – сябра пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы ў Палаце прадстаўнікоў. Раней працавала настаўніцай фізік і завучам у сталічных школах, а таксама ва ўпраўленні адукацыі адміністрацыі Заводскага раёну Менску.

Смарт-гадзіннікі для дзяцей могуць быць альтэрнатываю тэлефону. Некаторыя мадэлі маюць функцыю «SOS» – экстранны званок бацькам, а таксама могуць быць абсталяваныя GPS-трэкерам (можна сачыць за перамяшчэннямі ўладальніка гадзінніка) ды актыўным мікрафонам, які бацькі могуць выкарыстоўваць, каб падслухваць, пра што іхны сын або дачка размаўляе з сябрамі.

Кошт смарт-гадзінніка для дзяцей вагаецца ад Br 70 да Br 160.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў