Дэпутат Еўрапарламенту патлумачыў, чаму дэлегацыя адмовілася ад візіту ў Палату прадстаўнікоў


Дэлегацыя Еўрапейскага парламенту адмовілася сустракацца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Пра тое еўрапарламентары паведамілі за 15 хвілінаў да пачатку сустрэчы. Аб прычынах адмовы журналістам «Белсату» распавёў адзін з дэлегатаў Еўрапарламенту Пятрас Аўштравічус.

«Афіцыйная лінія Еўразвязу – непрызнанне Нацыянальнага сходу Беларусі. Бо пры адсутнасці выбараў, якія грунтуюцца на праве і свабодзе выбару, мы не можам прызнаць беларускі парламент легітымным. Мы маем абгрунтаваныя сумневы наконт правядзення выбараў», – сказаў «Белсату» Пятрас Аўштравічус, пастаянны дакладчык Еўрапарламенту аб Беларусі.

Hавiны
«Працягнутая рука засталася пустой». Дэлегацыя Еўрапарламенту знянацку адмяніла сустрэчу з беларускімі дэпутатамі
2020.02.26 15:44

Візіт дэлегацыі Еўрапейскага парламенту адбываецца з 24 да 28 лютага. Дэпутаты мелі сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх міністэрстваў, грамадскай супольнасці, апазіцыйных партыяў. Еўрадэпутаты абмяркоўвалі пытанні зменаў беларускай Канстытуцыі, хатняга гвалту, правоў чалавека, права на мірныя сходы. Важным пунктам сустрэчаў была Астравецкая АЭС. Паводле Пятраса Аўштравічуса, уражанні ад дыялогу розныя.

Палата прадстаўнікоў.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

«Адна справа – слухаць прадстаўнікоў міністэрстваў, а іншая – праваабаронцаў. Часам інфармацыя разыходзіцца ды і адказы ў міністэрствах размытыя. Сустракацца прыемна, нешта дазнаешся, але я не магу сказаць, што туман рассеяўся», – падкрэсліў прадстаўнік Еўрапарламенту.

Апроч Менску, прадстаўнікі Еўрапарламенту наведаюць Нясвіж і Мір, а таксама завітаюць у Горадню. Там еўрапейскія дэлегаты сустрэнуцца з гарадзенскімі ўладамі і студэнтамі, наведаюць памежны пункт «Кузніца – Брузгі».

Hавiны
Беларускія выбары, АЭС, грошы Еўразвязу. Вялікая размова з былым еўрадэпутатам
2019.10.22 08:00

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Стужка навінаў