Дазвол на трансляцыю ў Беларусі атрымаў расейскі вайскова-патрыятычны тэлеканал

Загадам Міністэрства інфармацыі выдадзены дазвол на распаўсюд у Беларусі тэлепраграмаў «АИВА», «Ratnik», «Матч! Планета», «Сказки Зайки», «Джой Кук». Дазвол на распаўсюд выдалі тэрмінам на тры гады, паведаміла прэс-служба ведамства.

«RATNIK» – гэта адукацыйны тэлеканал, што ставіць перад сабою мэтаю патрыятычнае выхаванне, «прывіццё расейцам гонару шматвяковай гераічнай гісторыяй», «фармаванне духоўна і фізічна здаровай нацыі не толькі сярод моладзі, але і сярод расейцаў усіх узростаў».

Тэлеканал мае відавочны мілітарысцкі кірунак, шмат увагі надае войску, зброі і ваеннай гісторыі.

Скрыншот з сайту тэлеканалу

«АИВА» – гэта музычны тэлеканал, «Матч! Планета» – спартовы, «Джой Кук» – кулінарны, «Сказки Зайки» – дзіцячы.

Эксперты: каб змагацца з расейскай прапагандай, трэба даць свабоду незалежным СМІ

ІІ belsat.eu

Hавiны