Дату запуску БелАЭС вызначаць праз тыдзень


Дата фізічнага пуску першага блока Беларускай АЭС будзе вызначаная прыкладна праз тыдзень, перадае БелТА.

Будаўніцтва атамнай станцыі зараз падыходзіць да заканчэння, паведаміў 10 чэрвеня амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.

«Адносна энергаблоку нумар адзін мы літаральна праз тыдзень разам з кіраўніцтвам «Росатому» (а я да гэтага часу курырую гэтую станцыю, кожны месяц праводзім штабы) вызначымся з канкрэтнай датай фізічнага пуску», – сказаў ён.

Hавiны
Беларусы збіраюць подпісы супраць запуску БелАЭС
2020.06.01 21:15

Паводле яго, у лютым 2021 года першы энергаблок запрацуе на 100-працэнтную магутнасць. А ў траўні 2022-га мае пачаць працу другі энергаблок БелАЭС.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў