Даследаванне назвала асноўныя сімптомы каронавіруса


Даследаванне амаль 140 шпіталізаваных пацыентаў у правінцыі Ўу-Хань Кітаі выявіла шэраг сімптомаў, звязаных з новым каронавірусам COVID-19.

Паводле даследавання, найбольш распаўсюджаным сімптомам з’яўляецца ліхаманка, якая была ў 99 % доследных. Іншыя агульныя сімптомы ўключаюць стомленасць і сухі кашаль, якія адзначаліся ў больш чым паловы пацыентаў.

Hавiны
Яшчэ 142 чалавекі памерлі ад каронавіруса за содні
2020.02.16 06:50

Каля траціны таксама адчувалі боль у цягліцах і абцяжаранае дыханне, але гэтыя сімптомы з’яўляліся ў сярэднім толькі праз 5 дзён.

Галаўны боль або боль у горле былі заўважаныя толькі ў невялікім ліку выпадкаў.

Акрамя таго, пацыенты, якія апынуліся ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, скардзіліся на боль у жываце і страту апетыту, у адрозненне ад пацыентаў з больш лёгкімі выпадкамі каронавіруса.

Hавiны
Першы ў Еўропе. Францыя паведаміла пра смерць ад каронавіруса
2020.02.15 13:12

У 14 пацыентаў развілася дыярэя і млоснасць за адзін-два дні да таго, як у іх паднялася тэмпература ці ўзніклі праблемы з дыханнем.

Вірус часцей за ўсё паражае пажылых мужчын, у якіх ёсць праблемы са здароўем. Больш за 54 % пацыентаў у даследаванні былі мужчынамі, а сярэдні ўзрост пацыентаў – 56 гадоў.

У сярэднім пацыентам з цяжкімі выпадкамі спатрэбілася каля 10 дзён для паступлення ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі з моманту зʼяўлення ў іх сімптомаў. Але, магчыма, яны заразіліся вірусам задоўга да таго, як у іх паднялася тэмпература.

Hавiны
Вакцыны супраць каронавіруса пачнуць тэставаць на людзях бліжэй да лета
2020.02.13 07:17

З амаль 140 пацыентаў, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, амаль 30% самі былі медыкамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў