Дашкевіч паскардзіўся ў пракуратару на акт дзяржаўнага вандалізму і крадзеж маёмасці ў Курапатах

Актывіст падаў заяву ў сувязі з руйнаваннем 70 крыжоў, якія ўсталяваў летась разам са сваймі сябрамі ды грошы на якія людзі збіралі грамадой.

«Патрабую ад пракуратуры даць адказы на гэтыя пытанні і таксама паведаміць, дзе мы можам забраць 70 крыжоў, якія належаць не дзяржаўным вандалам, а людзям, якія збіралі на іх грошы?», – піша Зміцер Дашкевіч.

Ён звяртае ўвагу на тое, што дэмантаж крыжоў прайшоў без патрэбных дакументаў і юрыдычных рашэнняў.

4 красавіка ўлады знеслі больш за 70 крыжоў і затрымалі актывістаў. 7 красавіка ў Менску адбыўся малітоўны сход, зыніцыяваны Міколам Статкевічам. Палітыка затрымалі. Яго разам з іншымі затрыманымі за Курапаты сёння будуць судзіць.

«Мы паставім новыя крыжы ў свабоднай і незалежнай Беларусі!» Спецвыданне «Студыі Белсат»

Hавiны