«Дарослыя, выратуйце нас»: школьніца і чэмпіёнка Беларусі па шахматах просіць адмяніць экзамены падчас эпідэміі


Вучаніца 9-га класа і чэмпіёнка Беларусі па шахматах сярод юніёрак Варвара Палякова запісала відэазварот да Мінадукацыі і кіраўніка Беларусі з патрабаваннем адмяніць экзамены падчас эпідэміі.

«Я, вучаніца 9-га класа, падтрымліваю петыцыю аб адмене экзаменаў у Рэспубліцы Беларусь. Дарослыя, выратуйце нас. Мы – ваша будучыня», – просіць Варвара Палякова.

22 траўня на petitions.by з’явілася петыцыя, аўтары якой патрабуюць адмяніць школьныя экзамены для дзявятых і адзінаццатых класаў і выступаюць за перанос тэрмінаў уступнай кампаніі.

«Будзьце людзьмі! Адарвіцеся ад сваіх справаздач, вярніцеся ў рэальнае жыццё. У нас тут складана, затое вакол жывыя людзі. Пакуль жывыя», – гаворыцца ў петыцыі.

Hавiны
У Беларусі скарэктуюць тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ
2020.05.14 13:25

Паводле міністра адукацыі Ігар Карпенкі, па стане на 14 траўня на занятках у школах прысутнічала каля 41 % ад усіх навучэнцаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў