Арбітражны суд Масквы 11 чэрвеня зарэгістраваў пазоў АТ «Данон Расея» да берасцейскага ААТ «Савушкін прадукт». Юрыдычная асоба Danone патрабуе спагнаць з беларускага вытворцы 88,2 млн расейскіх рублёў (1,4 млн долараў), паведамляе РБК.
Danone адстойвае ў судзе свае аўтарскія правы на дызайн упакоўкі прадуктаў. Гаворка ідзе пра лінейку «Актывіа», у ёй прадстаўлены ёгурты, тваражкі, кефірныя прадукты. Па версіі Danone, у 2018 годзе кампанія «Савушкін прадукт», якая таксама выпускае ёгурты з біфідабактэрыямі, змяніла дызайн сваёй лінейкі «Оптымаль», зрабіўшы яго падобным з дызайнам «Актывіа». У Danone сцвярджаюць, што зменены дызайн малочнай прадукцыі «Оптымаль» з’яўляецца перапрацоўкай фірмовага стылю «Актывіа».
Прадстаўнік Danone адзначае: да таго як падаць пазоў, кампанія неаднаразова інфармавала «Савушкін прадукт» пра тое, што лічыць свае правы парушанымі і патрабавала змяніць дызайн. Але на лісты з прэтэнзіямі беларуская кампанія не адрэагавала.
2018.10.17 20:57
ІІ belsat.eu