Дактарам з Браншчыны забаранілі карыстацца на працы «Gmail», «Skype» ды «Viber»

Старшыня дэпартаменту аховы здароўя Бранскай вобласці Андрэй Бардукоў разаслаў прадпісанне, паводле якога, расейскім медыкам «нельга кантактаваць з прадстаўнікамі «Microsoft»Google», IBM «Yahoo» падчас рэалізацыі адукацыйных праграмаў, а таксама карыстацца праграмнымі прадуктамі замежных кампаніяў, паведамляюць izvestia.ru.

Андрэй Бардукоў дазволіў бранскім медыкам карыстацца выключна «Mail.ru» і «Яндекс» «тэхнічныя сродкі якіх знаходзяцца ў Расеі». Акрамя таго, чыноўнік забараніў медыкам карыстацца ўсімі без выключэння сацсеткамі.

Нагадаем, што ў лютым адзін з чыноўнікаў расейскага Міністэрства працы і сацыяльнальнай абароны выступіў з ініцыятывай забараніць выкарыстанне сацыяльных сетак у працоўны час, але пасля вострай рэакцыі інтэрнэту на наватарскую прапанову, міністэрства адмовілася ад гэтай ідэі.

ЮВ, belsat.eu, паводле izvestia.ru

Hавiны