«Дайдзі і выгані»: мастак выставіў на аўкцыён «ікону» з шаманам, які планаваў выгнаць Пуціна


Мастак з Новасібірску Канстанцін Яроменка выставіў на аўкцыён партрэт якуцкага шамана Аляксандра Габышава. Аўкцыён адбываецца ў «Facebook’у» і завершыцца ўвечары 6 кастрычніка. Частку сродкаў ад продажу «іконы» перададуць шаману.

Партрэт нагадвае ікону. На ім напісана па-расейску: «Дайдзі і выгані».

Аляксандр Габышаў ішоў з Якуціі ў Маскву, каб «выгнаць Пуціна». Паход на Маскву шаман пачаў увесну. У ліпені ён сабраў мітынг у Чыце, на які сабраліся больш за 700 чалавек. 19 верасня Габышаў быў затрыманы. Неўзабаве супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу. Але пазней эксперты прызналі яго асобаю, якая мае праблемы з псіхічным здароўем.

Hавiны
Якуцкага шамана, які хацеў выгнаць Пуціна, прызналі вар’ятам
2019.10.03 22:19

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў