ДАІ на месца аварыяў прыедзе радзей


Аляксандр Лукашэнка 11 траўня падпісаў указ № 175 «Аб страхаванні». Як адзначылі ў адміністрацыі кіраўніка Беларусі, дакумент спрашчае парадак і лібералізуе асобныя палажэнні заканадаўства ў гэтай сферы.

У прыватнасці, павялічаны ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ з 400 да 800 еўра. Гэта мусіць спрасціць афармленне аварый для ўладальнікаў і знізіць нагрузку на міліцыю.

Аб’ектыў
Спыненне ДАІшнікамі для праверкі дакументаў можа стаць звычайнай з’явай
2019.05.11 22:40

Таксама прадугледжаны пераход на паведамляльную сістэму ўзгаднення з Міністэрствам фінансаў правілаў заключэння дамоваў добраахвотнага страхавання. Страхавыя арганізацыі змогуць заключаць электронныя дамовы.

У рублях будуць вылічваць мінімальны памер статутнага фонду страхавых арганізацый і страхавых брокераў, ліміты адказнасці ды ліміты страхавых унёскаў і кампенсацый па асобных відах абавязковага страхавання.

Дазволена заключаць дамовы ўнутранага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў без прадстаўлення страхавальнікам – фізічным асобам пашпарта. Але тады памер страхавога ўнёску будзе максімальным.

Hавiны
ДАІ распачне тэставаць дыстанцыйную сістэму кантролю кіроўцаў
2019.04.12 16:44

Страхавальнікі – юрыдычныя асобы змогуць уключаць у затраты, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, страхавыя ўнёскі па дамовах страхавання жыцця і дадатковай пенсій, заключаных на карысць сваіх работнікаў са страхавымі арганізацыямі незалежна ад іх формы ўласнасці.

Дазволена выплачваць кошт рамонту пашкоджаных у ДТЗ транспартных сродкаў без уліку ступені зносу пашкоджаных дэталяў з пераліку, зацверджанага Беларускім бюро па транспартным страхаванні.

Зніжаныя памеры страхавых узносаў і тарыфаў па абавязковым страхаванні прыналежным грамадзянам будынкаў, а таксама грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў, перавозчыкаў перад пасажырамі, рыелтараў і часовых антыкрызісных кіраўнікоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў