Дачка Джэкі Чана пабралася з жанчынай


Эта Нг Чок Лам (Etta Ng Chok Lam) узяла шлюб з 31-гадовай жыхаркай Канады Эндзі Отам (Andi Autumn).

Пра гэта 19-гадовая дачка вядомага актора Джэкі Чана паведаміла ў сваім «Instagram’е».

Дзяўчаты зарэгістравалі свае адносіны ў Таронта, бо ў Гон-Конгу, дзе яны жывуць, аднаполыя шлюбы забароненыя.

Джэкі Чан не прыняў сэксуальнай арыентацыі дачкі і нават выгнаў яе з дому.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў