Да памочніка Бабарыкі прыходзілі сілавікі. Дома былі трое дзяцей


Штаб Віктара Бабарыкі паведаміў пра ціск на сям’ю ягонага памочніка і кіроўцы Арцёма Панасюка.

Паводле інфармацыі штабу, у кватэру Панасюка па вуліцы Кахоўскай у Менску спрабавалі трапіць сілавікі, каб правесці ператрус. На той момант дома знаходзіліся трое дзяцей 17, 12 і 11 гадоў.

Праз некаторы час сваячка змагла вывезці дзяцей з кватэры. Яна паведаміла, што аўтамабіль пераследвалі ў горадзе.

Hавiны
КДК: Віктар Бабарыка затрыманы як «арганізатар супрацьпраўнай дзейнасці»
2020.06.18 17:15

КА belsat.eu

Стужка навінаў