Да Дня роднай мовы ў Менску пройдзе 10-гадзінны «MovaFest»


У Менску да Міжнароднага дня роднай мовы адбудзецца шматтысячны «MovaFest». Пра гэта ў Facebook паведаміў дырэктар і заснавальнік «Symbal.by» Павел Белавус.

Прыйшоў час сказаць, што ў гэтым годзе да Міжнароднага дня роднай мовы адбудзецца шматтысячны MovaFest.Зараз ужо…

Opublikowany przez Pavela Belavusa Czwartek, 16 stycznia 2020

«MovaFest» – вялікае і ўнікальнае мерапрыемства, якое аб’яднае бізнесоўцаў, грамадскіх актывістаў, творчую інтэлігенцыю і проста актыўных жыхароў Беларусі вакол адной тэмы – родная беларуская мова», – заяўляюць арганізатары.

Фестываль пакажа і раскажа пра зʼявы, крэатыўныя прадукты і рэчы, якія ствараюцца па-беларуску ці з выкарыстаннем беларускай мовы.

«MovaFest» адбудзецца ў пляцоўцы «Ок16» на вуліцы Кастрычніцкая. Яго запланаваная працягласць – 10 гадзін.

Hавiны
Будслаўскі фэст унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва
2018.11.29 06:00

Зараз арганізатары вядуць перамовы з гуртамі, якія возьмуць удзел у імпрэзе. Поўную праграму фэсту плануецца прэзентаваць праз 10 дзён.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў