Да адміністратара ТГ-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка прыйшлі з ператрусам. Ён затрыманы

Да блогера Ігара Лосіка, які зʼяўляецца адміністратарам тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга», прыйшлі з вобшукам. Пасля ператрусу ён быў затрыманы.

Пра гэта паведаміў канал «Беларусь головного мозга».

Ігар Лосік. Фота – facebook.com/belamovaa

«Да аднаго з нашых адміністратараў Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам. Мы можам часова замарозіць гэты канал. Будзем трымаць вас у курсе праз гэты, ці іншыя каналы», – паведамляецца ў ТГ-канале.

Паводле папярэдняй інфармацыі, да Лосіка прыйшлі 9 чалавек, паказалі ордар на ператрус.

Пасля ператрусу Ігар Лосік быў затрыманы. Ператрус праводзілі следчыя і міліцыянты ў цывільным.

У той момант ягоная жонка і дзіцё знаходзіліся ў пад’ездзе. У чым вінавацяць блогера – невядома. Аднак ордар можна значыць крымінальную справу.

У блогера канфіскавалі ноўтбук, кампʼютар, магчыма тэлефон. Ў канале «Беларусь головного мозга» напісалі, што затрыманне Лосіка было заранёў падрыхтаванай аперацыяй.

«Затрыманне Лосіка звязанае з выказваннямі Лукашэнкі пра Telegram. Дакладна, што гэтым зачыстка не скончыцца», – напісалі ў канале.

Зараз яго затрымалі на тэрмін да 3 дзён.

Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» мае больш за 166 тысяч падпісчыкаў.

ІІ belsat.eu

Hавiны