Заробак бюджэтнікам да 1000 рублёў не дацягнулі


Сярэдні заробак бюджэтнікаў у Беларусі за снежань 2019 году склаў 993,1 рубля. У параўнанні з лістападам мінулага году ён павялічыўся на 95,9 рублёў, паведамляе Белстат.

Намінальны налічаны заробак у краіне ў снежні 2019 году, паводле Белстат, склаў 1238,7 рублёў. А вось у бюджэтнай сферы сярэдні налічаны заробак склаў крыху болей за 80 % ад сярэдняга намінальнага – 993,1 рубля.

Паводле падлікаў нацыянальнай статыстыкі, у рэальным значэнні сярэдні заробак у бюджэтных арганізацыях павялічыўся.

Намінальна налічаны заробак адрозніваецца ад намінальнага выплачанага тым, што ў першым уключаныя сумы падаткаў да выплаты. Таму налічаны намінальны заробак заўсёды большы, чым сума, якую атрымліваюць працаўнікі.

Пры гэтым налічаны і выплачаны намінальны заробак адрозніваюцца ад рэальнага сярэдняга заробку. Сярэдні рэальны меншы, чым адлюстроўваецца ў статыстыцы.

Hавiны
Міністр фінансаў назваў сярэдні заробак бюджэтнікаў у 2020 годзе
2019.12.03 17:09

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў