Чорны дрозд і яшчэ 9 птушак абзавяліся мабільнікамі. Дапамагла кампанія А1


На сайце грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» апублікавалі мабільныя нумары, якія прывязаныя да запісаў спеваў 10 птушак.

Кампанія А1 і «Крэатон» дапамаглі ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» рэалізаваць вельмі мілы праект, які дапаможа вам даведацца, як спявае: вялікі голуб, шэрая кугакаўка, крапіўнік, берасцянка, сіняя сініца, чорны дрозд, гіль, салавей, шчыгел і малінаўка.

«Беларусь стала першай краінай у свеце, дзе ў птушак з’явіліся персанальныя нумары тэлефонаў. Пазваніўшы па іх, можна «пагаманіць» з 10 відамі птушак і паслухаць іх спеў. Завесці птушкам «сімкі» мы змаглі дзякуючы кампаніі А1, а саму ідэю для нас распрацавала ініцыятыва «Крэатон», – паведамляе ptushki.org.

Паслухаць спевы гэтых птушак можна, патэлефанаваўшы на адмысловыя нумары мабільных тэлефонаў. Вам абавязкова адкажуць.

Belsat.eu раіць патэлефанаваць крапіўніку.

Дарэчы, птушкаю года ў Беларусі ў 2020 годзе стаў глушэц, але яму чамусьці нумар не завялі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў