Чацвёра праваліліся пад лёд у Бярозаўскім раёне

25 лютага 2019 года. Аперацыя ратавання мужчынаў, якія правалілся пад лёд на возеры Чорным. Фота – МНС

Уратаваць удалося толькі аднаго з чацвярых мужчынаў, якія ўвечары 25 лютага праваліліся пад лёд на возеры Чорным каля вёскі Пескі.

Мужчыну 1969 года нараджэння з агульным пераахалоджваннем арганізму даставілі ў рэанімацыю Бярозаўскага цэнтральнага раённага шпіталю.

Ратавальнікі выцягнулі з вады таксама мужчыну 1968 года нараджэння. Ён быў у несвядомым стане. Пасля сардэчна-лёгачнай рэанімацыі ён памёр на месцы.

Яшчэ двое зніклі без вестак – мяркуецца, што патанулі.

Прэсавая служба МНС падае, што працаўнікі Таварыства ратавання на вадзе шукаюць цяпер іхныя целы.

ДД

Hавiны