Для некаторых газет напад школьніка з нажом на настаўніцу і вучняў не стаў навіною дня.
11 лютага ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах адзін з вучняў 11 класа зарэзаў настаўніцу і аднаго з вучняў ды параніў яшчэ дваіх школьнікаў.
Навіна пра гэта патрапіла на галоўныя старонкі не толькі ўсіх незалежных беларускіх, але таксама балтыйскіх і расейскіх выданняў.
Частка беларускіх дзяржаўных медыяў, аднак, не палічыла гэта важнай падзеяй.
ДД