Чарговы суіцыд у войску: у Заслонаве застрэліўся 32- гадовы афіцэр


Начальнік службы адной з механізаваных частак, маёр І. Свірыд, здзейсніў суіцыд. Інфармацыю афіцыйна пацвердзіла Міністэрства абароны.

Як раней паведамляў тэлеграм-канал NEXTA, афіцэр застрэліўся 9 чэрвеня ў Заслонаве з табельнага пісталету. Прычынай нібыта магло стаць знікненне са складу вайсковай часткі некалькіх баявых гранат.

Прэс-сакратар Мінабароны Наталля Гаўрусік у фэйсбуку пацвердзіла суіцыд Свірыда, аднак зняпраўдзіла звесткі пра знікненне боепрыпасаў.

«Прычыны ўчынку, калі гэта будзе магчыма, установяць спецыялісты», – напісала яна.

Мінабароны прыносіць спачуванні сям’і загінулага і абяцае дапамагчы ім.

Hавiны
«Загінуў ад агнястрэльнай траўмы». У Беларусі памёр 21-гадовы вайсковец
2020.06.08 18:37

КА belsat.eu

Стужка навінаў