Чарговы раўнд дыялогу аб правах чалавека паміж Беларуссю і Еўразвязам адкладзены на восень

Прычына пераносу – пандэмія COVID-19.

Сустрэча каардынацыйнай групы Еўразвяз – Беларусь, а таксама чарговы раўнд дыялогу аб правах чалавека пераносіцца на восень праз пандэмію COVID-19. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прадстаўніцтве Еўразвязу ў Беларусі.

У ведамстве адзначылі, што каардынацыйнага група мусіць ахопліваць усе традыцыйныя пытанні ў галіне правоў чалавека: свабоду слова, СМІ, мірных сходаў. Таксама гаворка мусіла ісці аб смяротным пакаранні і выбарчым заканадаўстве.

Дакладчык Еўрапарламента заклікаў ЕЗ перагледзіць палітыку ў дачыненні афіцыйнага Менску

«Мы прынялі да ведама абвінавачанні ў крымінальным злачынстве, прад’яўленыя Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ некалькім актывістам. З улікам самавольнага характару затрымання і крымінальнага пераследу Ціханоўскага і яго паплечнікаў Еўразвяз заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення актывістаў і зняцця з іх усіх абвінавачанняў», – заявіў у інтэрв’ю БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Пэтэр Стана.

Нагадаем, што раней Еўразвяз асудзіў пераслед Ціханоўскага і іншых актывістаў.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, у Еўразвязе абмяркоўваюць санкцыі

КТ belsat.eu

Hавiны