Чаму Лукашэнка не адменіць парад 9 траўня?


Будзе працягвацца кропкавая палітыка абмежавання эпідэміі на нізкім узроўні без агульнадзяржаўнага каранціну. Ці Лукашэнка валодае рэальнай сітуацыяй у Беларусі? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Камілям Клысіньскім, адным з галоўных у Польшчы спецыялістаў у пытаннях Беларусі, старэйшым аналітыкам Цэнтру ўсходніх даследаванняў.

Старшыня беларускага парламенту Наталля Качанава заявіла, што ў краіне робіцца ўсё, каб паставіць заслону каронавірусу. Гэта дзіўна гучыць, бо Беларусь – адзіная краіна, якая не ўвяла каранціну. Ці сапраўды Беларусь робіць усё?

ВІДЭА
Лукашэнка правакуе паніку. Зноў закруціць гайкі?
2020.04.18 09:05

Я не доктар, але з самага пачатку эпідэміі ў Беларусі ясна, што ёсць дзве рэальнасці: аптымізм чыноўнікаў і неафіцыйная інфармацыя, якую складана пацвердзіць і праверыць. Але калі неафіцыйная інфармацыя праўдзівая нават часткова, не ўсё такое радужнае, як цвердзяць чыноўнікі. Кажуць, што больніцы перапоўненыя, людзям пішуць іншыя хваробы, каб не павялічваць статыстыкі, тым самым заніжаючы ўзровень захворвання. Няма сродкаў абароны, НДА збіраюць грошы на іх набыццё. Інфраструктура, абсталяванне і сродкі абароны неабходныя, бо іх няма. Каранцін не ўведзены, межы адкрытыя. Заявы Лукашэнкі выклікаюць шмат сумневаў і бянтэжаць шмат каго з беларусаў. Ён раіць піць больш гарэлкі, хадзіць у лазню і ездзіць на трактары. Я не думаю, што гэтыя парады дапамагаюць беларусам засцерагчыся ад каронавіруса. Тут значна больш пытанняў і значна менш адказаў.

ВІДЭА
Лукашэнка і Пашыньян пасябравалі супраць Пуціна дзякуючы каронавірусу
2020.04.20 17:15

Лукашэнка наведаў Гарадзенскую вобласць, Бярозаўку. Бачым, што дыстанцыі ніхто не трымае, масак, а пагатоў пальчатак не надзявае. Такое ўражанне, што Лукашэнка рызыкуе не толькі сабой і людзьмі вакол сябе, але і ўсімі беларусамі. Як думаеце, ці Лукашэнка знаёмы з рэальнай сітуацыяй у Беларусі? Ці ён толькі карыстаецца тым, што яму раздрукоўваюць ламінаваныя графікі фармату А3, як нядаўна мы бачылі на нарадзе аб каронавірусе. Ён чытае іх і кажа «ок», можна вяртацца ў школу.

Я не веру, што яго настолькі падманваюць, ажно не ведае, што адбываецца. У кожнай дзяржаве органы супернічаюць за ўплыў у найбліжэйшым атачэнні прэзідэнта. Калі інфармацыі не дасць Савет бяспекі або МУС, то дасць КДБ. Каб паказаць, што іншыя структуры не спраўляюцца. У выніку інфармацыя да яго трапляе. Лукашэнка свядома на дзяржаўным узроўні паведамляе, што ўсё нармальна і пад кантролем, дамо рады як і раней. Але калі паглядзець на рашэнні Міністэрства аховы здароўя і рэгіянальных уладаў, то высновы будуць іншыя. Можа, ён гэтак робіць, каб справіцца з крызісам і эпідэміяй, змагацца з імі. На ўзроўні дзяржаўнай прапаганды пасыл такі, што ўсё будзе нармальна, і ніякія маскі не патрэбныя. У Польшчы ўжо абавязкова ўсе, акрамя дзяцей, малодшых за тры гады, абавязаныя насіць маскі. Я не думаю, што эпідэмія ў Беларусі слабейшая, чым у Польшчы.

Лукашэнка з сынамі ўскладае кветкі на Плошчы Перамогі. Менск. 9 траўня 2019 г. Фота – Natalia Fedosenko/TASS

Беларусь не плануе ўводзіць абавязковае нашэнне масак. Што павінна здарыцца, каб Лукашэнка ўсвядоміў: існуе сур’ёзная пагроза, і патрэбныя дадатковыя захады, нават коштам эканомікі?

Эканоміка – гэта адзін фактар. Ён не хоча загубіць эканомікі. Беларусь ужо ўвайшла ў рэцэсію. Невялікую, але ўсё ж з прычыны эпідэміі Беларусь пачала год з дрэнных пазіцыяў. Думаю, гэта пытанні прэстыжу ды іміджу дзяржавы. Наперадзе парад да гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Расея ўжо перанесла яго на верасень. Беларусь да яго рыхтуецца. Таму гэта не толькі эканоміка, але і прэстыж дзяржавы. Як сказаў адзін аналітык, Лукашэнка нагаварыў ужо столькі пра каронавірус і паказаў столькі пагарды, што, магчыма, цяпер ён робіць крок назад.

Hавiны
Мінабароны не бачыць падставаў для адмены параду 9 траўня
2020.04.20 16:07

Па-мойму, палітыка пераадольвання эпідэміялагічнага крызісу будзе працягвацца на ніжнім узроўні, узроўні кропкавых рашэнняў. Ёсць агульнадзяржаўная палітыка каранціну і абмежаванняў, без такіх рэзанансных рашэнняў, як закрыццё межаў. Насамрэч межы Беларусі фактычна застаюцца закрытыя, нягледзячы на адсутнасць абмежаванняў з беларускага боку. Усе суседзі закрылі межы.

Як думаеце, ці Лукашэнка пойдзе за рашэннем Пуціна і таксама адменіць парад 9 траўня?

Нават калі гэта будзе парад без публікі, з гледзішча бяспекі людзей, бяспекі вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаць у гэтым парадзе, было б правільна яго адмяніць. Адмену параду Масквой Лукашэнка можа ўспрыняць як падарунак, магчымасць паказаць сябе адзінай дзяржавай, якая нягледзячы на акалічнасці правядзе парад і адзначыць гадавіну, якая застаецца часткай беларускай палітыкі, як скарб, міф сучаснай дзяржаўнасці. Не ведаю, які рост захворвання прымусіць Лукашэнку адмяніць парад. Магчыма, ён зменіць фармат, але парад можа прайсці.

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет» 21.04.2020

Іншыя тэмы выдання:

Фота на прэв’ю: VASILY FEDOSENKO/Reuters/Forum

Стужка навінаў