«Чамадан! Вакзал! Расея!». У Празе «Начным ваўкам» зладзілі «калідор ганьбы»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=D2JOvjG5g1I”][vc_column_text]Прадстаўнікі расейскага байкерскага клубу «Начныя ваўкі» дабраліся да Прагі. Тут актывісты сустракалі іх, зладзіўшы жывы «калідор ганьбы».

Прабег расейскіх байкераў з клубу «Начныя ваўкі» па маршруце Масква – Берлін праходзіць штогод. Гэтай акцыяй, як сцвярджаюць байкеры, яны імкнуцца адзначыць свята «перамогі над нацызмам».

Лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург» – сябар расейскага прэзідэнта Уладзімера Пуціна. Залдастанаў уваходзіць у пералік асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЗША і Канады, уведзеныя праз расейскую анексію ўкраінскага Крыму.[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў